Заява
Аргкамітэту па стварэнню Беларускай Партыі Свабоды
Мы выказваем сваю падтрымку грузінскаму народу ў часе ягонай барацьбы з расейскімі агрэсарамі .
Яшчэ 10 год назад рукамі Масквы былі адколатыя ад Грузіі яе спрадвечныя землі, закладзена міна між братнімі каўказскімі народамі.
Цяпер Расея нясе прамую віну за падзеі ў Паўднёвай Асеціі. Інтэрвенцыя супраць маленькай, але незалежнай дзяржавы—гэта выклік усёй міжнароднай сулольнасці. Расейскія танкі каля Тбілісі, захоп новых грузінскіх земляў, бясчынствы супраць грузінскага насельніцтва—гэта новы этап імперскай агрэсіі.
Адбываецца новы падзел між цывілізаваным светам і адноўленай шалёнымі нафтагазавымі прыбыткамі расейскай тыраніяй. Гэта прама датычыцца лёсу Беларускай дзяржавы і народу.
Баязлівае маўчанне беларускай улады ў гэты момант ісціны азначае ўнутраную раздаўленасць цяперашняга кіраўніка краіны. Гэта нагадвае паводзіны гаротніка ў турэмнай камеры, якога пасля гэтага бандзюгі зняважаюць да апошняй меры…
Паслядоўна здаючы нацыянальныя інтарэсы, рэжым прыйшоў да апошняга дна. Цяпер узнікае прамая і хуткая ў часе пагроза новай анэксіі, увядзенне расейскай атамнай зброі.
Кіраўніцтва АК БПС шматразова папярэджвала аб гэтай пагрозе і беларускую і заходнюю грамадскасць.
Нажаль, замест падтрымкі народнага супраціву анэксіі, Захад вёў каньюктурныя гульні з абанкруціўшымся кланам афіцыйнай апазіцыі.
Можна прыгадаць знакавую акцыю 2002г. «ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ», праведзеную АК БПС і іншымі патрыётамі. Калі раптам ад арганізацыі акцыі адпалі ўсе партыі афіцыйнай апазіцыі. Нельга пакінуць тую дзікую прарасейскую агітацыю лідэраў АГП пад лозунгам «З Расеяй скінем Лукашэнку».
Цяпер відавочна, хто меў стратэгію, а хто паразітаваў на бядзе народу, хто бараніў свабоду свайго народу, а хто падыграваў імперскай анэксіі.
У гэты час новай пагрозы толькі нацыянальны ўздым і аб'яднанне вакол Народнай апазіцыі АК БПС і нашых саюзнікаў можа даць сілу для адпору акупацыі.
GSM: 6523295 e-mail: b.p.svaboda@gmail.com
21.08.08 Кіраўнік прэс-службы: АК БПС З.Зданевіч